РУ БЕ EN

Дзень Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь зайграу новымi фарбамi у дзяржаунай установе адукацыi "Дзiцячы сад № 54 г. Гродна".

15.03.2023

Дзень Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь зайграу новымi фарбамi у дзяржаунай установе адукацыi "Дзiцячы сад № 54 г. Гродна". Выхаванцы установы даведалiся, што гэта не проста урачыстая дата,а дзень прыняцця дакумента,якi дае права з гонарам называць сябе грамадзянiнам. Напрацягу трох дзён мерапрыемствы,якiя праходзiлi у дзiцячым садзе, былi накiраваны на фармiраванне у дзяцей патрыятычных пачуццяу: выхаванне павагi да дзяржауных святау i традыцый, любовi да роднай зямлi,культурнай спадчыны свайго народа. Неад'емнай часткай мерапрыемствау,прысвечаных Дню Канстытуцыi, стала праслухоуванне i выкананне Дзяржаунага гiмна Рэспублiкi Беларусь.
Дзякуючы заняткам па адукацыйнай вобласцi "Дзiця i грамадства" выхаванцы старэйшых груп пазнаёмiлiся з правамi i абавязкамi у грамадстве. У сярэднiх групах прайшлi азнаямляючыя размовы, дыдактычныя, слоунiкавыя, тэатральныя гульнi па тэмах:" Мая дзяржава", "Мы-грамадзяне Беларусi","Дазваляецца-забараняецца" i iнш.
У рамках работы аб'яднання па iнтарэсах грамадзянска-патрыятычнага напрамку "Мая Радзiма-Беларусь" дзецi замацоувалi i паглыблялi свае уяуленнi аб тым, якiя права маюць грамадзяне нашай краiны, прадставiлi свае творчыя малюнкi на тэму "Я ганаруся, што я з Беларусi".
Несумненна,такiя мерапрыемствы неацэнны: яны садзейнiчаюць выхаванню у падрастаючага пакалення любовi да Радзiмы, гонару за яе дасягненнi. Гэта i дапамагае вырасцiць сапраудных патрыётау сваёй краiны.