РУ БЕ EN

Прыйшла вясна, а разам з ёй у наш дом прыходзіць самае лепшае свята -  Пасха Хрыстова. Як адзначылі светлае свята Вялікадня ў дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад № 72 г. Гродна".

14.04.2023

Прыйшла вясна, а разам з ёй у наш дом прыходзіць самае лепшае свята -  Пасха Хрыстова. Як адзначылі светлае свята Вялікадня ў дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад № 72 г. Гродна".

 

  Усе хрысцяне рыхтуюцца да Пасхі: фарбуюць яйкі, пякуць кулічы, прыбіраюцца ў хаце. Каб наблізіць дзяцей да беларускіх традыцый, пазнаёміць са звычаямі беларусаў, у нашай дашкольнай установе адбылося свята “Сустракаем Пасху”. Мэтай свята стала далучэнне да культуры беларускага народа, выхаванне патрыятычных пачуццяў, пачуцця гонару за сваю краіну, за сваю нацыянальную прыналежнасць.

 

   Да свята бацькі, педагогі і выхаванцы арганізавалі тэматычную выставу вырабаў сваімі рукамі “Пасху мы чакаем”,аформілі фотазону.

 

   Выхаванцаў на свяце сустракала гаспадыня Юлiя. Яна расказала дзецям, як у Беларусі адзначаюць Пасху, чаму свята так пачытаюць беларусы. Музыкі пазабавілі дзяцей беларускім танцам і ігрой на музычных інструментах.       Незабыўнае ўраджанне ў дзяцей заставіла вярба – сімвал Вербнай нядзелі. Дзеці даведаліся ад гаспадыні, што яна сімвалізуе, як яе пачыталі нашы продкі,  чаму жывёлу кармілі маладымі ныркамі вярбы, а малых дзяцей жартліва хісталі вярбой. А якое свята без гульняў! Дзеці пазнаёміліся з пасхальнымі гульнямі, у якія гулялі нашы продкі. Выхаванцы размалёўвалі яйкі, пераносілі іх у лыжках праз перашкоды, спаборнічалі, якое яйка мацнейшае, якое яйка далей адкаціцца. 

 

Свята атрымалася не толькі пазнавальным, але і вясёлым, заставіла ва ўсіх прыемнае ўраджанне. На развітанне выхаванцы атрымалі ад гаспадыні фарбаваныя яйкі і кулічы.

 

   Правядзенне такіх мерапрыемстваў дапамагае дзецям пашыраць уяўленні аб беларускіх святах, дакрануцца да гісторыі свайго народа, выхоўваюць пачуццё годнасці за свою краіну.

Фотогалерея: