РУ БЕ EN

Квэст-гульні “Для тых, хто мову шануе”

04.03.2024

2 сакавіка 2024 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 32 імя Т.Р.Ларыёнавай г.Гродна” было арганізавана святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў Ленінскага раёна. У квэст-гульні “Для тых, хто мову шануе” прынялі ўдзел сямікласнікі з шасці школ. Падчас мерапрыемства аматарам беларускага слова неабходна было прайсці шэсць прыпынкаў-выпрабаванняў, каб прадэманстраваць не толькі знаходлівасць і эрудыцыю, але і веды па беларускай мове і літаратуры. Сямікласнікі не толькі вандравалі па Беларусі, слухалі вершы і песні пра нашу краіну, нагадвалі вядомыя мясціны роднага краю, узгадвалі гістарычныя падзеі нашай Бацькаўшчыны, але і
адкрывалі для сябе новыя веды.
Прыемна было адзначыць, што конкурс не пакінуў абыякавым ніводнага ўдзельніка мерапрыемства. Усе змаглі праявіць назіральнасць, кемлівасць, творчыя здольнасці. А з літар, атрыманых пасля выпрабавання, кожная каманда склала слова ў агульны кластар.
Пераможцамі гуліні сталі:
1 месца – ДУА “Сярэдняя школа №27 ім. В.В.Юртава г.Гродна”
2 месца – ДУА “Гімназія №6 ім.Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна”,
ДУА “Сярэдняя школа №32 ім. Т.Р.Ларыонавай г.Гродна”
3 месца - ДУА “Сярэдняя школа №36 г.Гродна”
Дзень атрымаўся яркім, змястоўным, запамінальным, бо кожны з нас змог дакрануцца да духоўнай спадчыны беларускага народа.