ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!
Аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна нагадвае, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская. Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.
Калі Вы паважаеце і любіце беларускую мову і жадаеце, каб Вашы дзеткі разумелі яе і размаўлялі на ёй, прыходзьце ва ўстановы дашкольнай адукацыі, дзе ёсць групы з беларускай мовай навучання:
дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячы сад № 45 г. Гродна»
(вуліца Сухамбаева, 5)
дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячы сад № 54 г. Гродна»
(вуліца Урублеўскага,74)
дзяржаўная ўстанова адукацыі Дзіцячы сад № 83 г. Гродна»
(вуліца Лiможа, 8)
Работа дадзенных устаноў адукацыі арыентавана на засваенне дашкольнікамі культурных, духоўных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа.
Праз знаёмства з казкамі, пацешкамі, прыказкамі, прымаўкамі, лічылкамі, творамі беларускай мастацкай літаратуры тут вучаць дашкалят ўспрымаць беларускую мову як родную, акрамя гэтага знаёмяць з этнічнымі асаблівасцямі беларускага народа, яго бытам і ладам жыцця. Развіваюць маўленчыя здольнасці выхаванцаў праз выкарыстанне ў адукацыйным працэсе беларускіх народных рухальных і карагодных гульняў, гульняў-драматызацый, дыдактычных гульняў.
Беларускія вершы, народныя гульні, песні і танцы традыцыйна з’яўляюцца абавязковым кампанентам усіх ранішнікаў, музычных і фізкультурных святаў і забаў. Вялікую радасць атрымоўваюць дзеці падчас правядзення ў дашкольнай установе народных святаў (Дажынкі, Багач, Каляды, Масленіца, Гуканне вясны, Купалле). Далучаючы нашых выхаванцаў да беларускай нацыянальнай абрадавай культуры, дапамагаюць ім спасцігаць прыгажосць, напеўнасць і мілагучнасць беларускай мовы, знаёмяць з народнымі звычаямі, абрадамі, традыцыямі, народным этыкетам.
Мы ўпэўнены ў тым, што выхаванне дзяцей павiнна грунтавацца на роднай гiсторыi, на родных традыцыях, і раскрываць дзецям прыгажосць роднай мовы, паказаць яе мілагучнасць - адзін са шляхаў выхавання патрыёта сваей Радзімы.
Мы в соцсетях: