Паважаныя бацькі!
Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. На ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ў Ленінскім раёне г. Гродна створаны ўмовы для навучання і выхавання дзяцей на беларускай мове ў дзяржаўнай установе адукацыі (далей – ДУА) “Сярэдняя школа N 32 імя Т.Г.Ларыенавай г.Гродна” (вул. Ліможа, 11): па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі прапануем тэлефанаваць дырэктару Шывілька Ж.У. па тэлефоне 78 56 00.
У ДУА «Сярэдняя школа № 36 г. Гродна» створаны клас з беларускай мовай навучання і вывучэннем польскай мовы (вул.Курчатава, 43): па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове і вывучэннем польскай мовы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі прапануем тэлефанаваць дырэктару Сурмач Д.Ф. па тэлефоне 78 57 12.
Мы в соцсетях: